Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пазнавальная сустрэча з Юрыем Жыгамонтам

Дата: 24 мая 2016 в 09:08
Автор: Кисель Н. А.
687 просмотров

Адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» пачаўся ў кастрычніку 2015 года. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта - падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў малодшых школьнікаў.

Спецыяльна для праекта былі распрацаваныя інтэрактыўныя ўрокі. Настаўнікі - вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла.

3 мая і да нас прыбыў цікавы госць - вядомы беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. На ўроку прысутнічалі каля 150 вучняў 2-3 класаў.

Сваю сустрэчы з вучнямі Юрый Жыгамонт пачаў з таго, як з'явілася беларуская мова. Абазначыў, што калі знікне беларуская мова, тады знікне і сам беларускі народ. Пагэтаму кожны з нас павінен шанаваць і любіць родную мову. Падчас сустрэчы вучні змаглі  не толькі пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, але і атрымаюць практычныя навыкі роднай мовы ў захапляльнай форме.

Такі фармат заняткаў па-сапраўднаму запатрабаваны і прыносіць дзецям не толькі веды, але і пазітыўныя эмоцыі. Вельмі важна фарміраваць культуру чытання і прывіваць любоў да кнігі малодшым школьнікам.

Хрысціна Асіпчык

ССЫЛКА НА АЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.