Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Голосование
Какое мероприятие Вы бы хотели посетить в шестой школьный день?
Всего 222 человека
Голосование
Самая активная категория участников на сайте:
Всего 567 человек

О музее

Дата: 10 декабря 2017 в 15:32, Обновлено 18 июля в 08:39
Автор: Яцко Е. Ф.

О музее

Этнаграфічны музей «Спадчына»

Адрас: 247431, Гомельская вобласць, г. Светлагорск,
вул. Луначарскага, д.69
Дата заснавання: 1 верасня 1990 г.
Першы кіраўнік музея: Грамыка Святлана Акімаўна

Мэта: Фарміраваць любоў да Бацькаўшчыны і яе народа, прывіваць пачуццё гонару за нашы дасягненні, развіваць нацыянальную самасвядомасць і грамадзянскую пазіцыю.

Задачы:
1. Фарміраванне патрыятызму і грамадзянскасці, заснаваных на любові да сваёй зямлі, народа, мовы, павазе да гісторыі Айчыны, яе культуры.
2. Прапаганда народных традыцый, звычаяў, знаёмства з абрадамі беларусаў, з гісторыяй роднага краю.
3. Выхаванне любові да роднай зямлі, прагажосці беларускага краю.

Музей сёння:
Поўная назва музея:
  «Спадчына», этнаграфічны
Адрас:  247431, Гомельская вобласць, г. Светлагорск,
вул. Луначарскага, д.69
Музей заснаваны на аснове закона
«Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», 1990 г.
Прыналежыць раённаму аддзелу адукацыіі
Метадычную дапамогу аказвае Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей
Агульная плошча 50 квадратных метраў
Колькасць экспанатаў 129

Характарыстыка музея

Музей быў створаны ў 1990 годзе. У музеі захоўваюцца прылады працы і побыту, адзенне сялян,  узоры сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інш. Сярод іх прадметы інтэр’ера сялянскай хаты (стол, лавы, калыска, прасніца, абраз, ручнікі-набожнікі і інш.), прылады для земляробства (саха, барана, серп, каса, цэп і інш.) інструменты і вырабы дамашніх промыслаў: дрэваапрацоўкі (піла лучковая, сякера, малаток), ткацтва (кросны, верацёны, грабяні, калаўрот, ручнікі), ганчарства (міскі, гарлач, збаны, інш.), узоры традыцыйнага народнага мужчынскага і жаночнага адзення.

Ссылка на сайт:

https://editor.wix.com/html/editor/web/renderer/edit/bdaae9e7-c17b-43de-952d-947511579f6d?editorSessionId=947FB493-AB5D-419C-3BE0-5F823765C953&metaSiteId=eea40965-31c2-4094-888d-39f90aaac8e2

https://sites.google.com/view/sv8schoolsby/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F

САВЕТ МУЗЕЯ

      
                           Кіраўнік музея                        Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Яцко Алена Федараўна                Баранова Таццяна Яўгенаўна

.   

                                            вучаніца 10 класа                         вучаніца 10 класа 
                                         Лапушка Валерыя                   Лентовіч Віялета

            

вучаніца  7 «Г» класа            вучань 7 «Г»  класа           вучаніца  7 «Г» класа
Казакевіч Карына             Яцко Глеб            Коршак Карына

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.