О музее
Этнаграфічны музей «Спадчына»
Адрас: 247431, Гомельская вобласць, г. Светлагорск,
вул. Луначарскага, д.13
Дата заснавання: 1 верасня 1990 г.
Першы кіраўнік музея: Грамыка Святлана Акімаўна
Мэта: Фарміраваць любоў да Бацькаўшчыны і яе народа, прывіваць пачуццё гонару за нашы дасягненні, развіваць нацыянальную самасвядомасць і грамадзянскую пазіцыю.
Задачы:
1. Фарміраванне патрыятызму і грамадзянскасці, заснаваных на любові да сваёй зямлі, народа, мовы, павазе да гісторыі Айчыны, яе культуры.
2. Прапаганда народных традыцый, звычаяў, знаёмства з абрадамі беларусаў, з гісторыяй роднага краю.
3. Выхаванне любові да роднай зямлі, прагажосці беларускага краю.
Музей сёння:
Поўная назва музея: «Спадчына», этнаграфічны
Адрас: 247431, Гомельская вобласць, г. Светлагорск,
вул. Луначарскага, д.69
Музей заснаваны на аснове закона
«Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», 1990 г.
Прыналежыць раённаму аддзелу адукацыіі
Метадычную дапамогу аказвае Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей
Агульная плошча 50 квадратных метраў
Колькасць экспанатаў 129
Характарыстыка музея
Музей быў створаны ў 1990 годзе. У музеі захоўваюцца прылады працы і побыту, адзенне сялян, узоры сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інш. Сярод іх прадметы інтэр’ера сялянскай хаты (стол, лавы, калыска, прасніца, абраз, ручнікі-набожнікі і інш.), прылады для земляробства (саха, барана, серп, каса, цэп і інш.) інструменты і вырабы дамашніх промыслаў: дрэваапрацоўкі (піла лучковая, сякера, малаток), ткацтва (кросны, верацёны, грабяні, калаўрот, ручнікі), ганчарства (міскі, гарлач, збаны, інш.), узоры традыцыйнага народнага мужчынскага і жаночнага адзення.
Ссылка на сайт:
https://sites.google.com/view/sv8schoolsby/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F
САВЕТ МУЗЕЯ |
||
Кіраўнік музея |
вучаніцы 7"Г" класа |
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
Яцко Алена Федараўна |
Сілівонец Дар'я Лёгкая Вольга |
Баранова Таццяна Яўгенаўна |
Гайдун Анастасія | ||