Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Голосование
Какое мероприятие Вы бы хотели посетить в шестой школьный день?
Всего 222 человека
Голосование
Самая активная категория участников на сайте:
Всего 567 человек

ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ “Спадчына”

Дата: 6 декабря 2017 в 21:33, Обновлено 18 июля в 08:37
Автор: Яцко Е. Ф.

Добро пожаловать в школьный музей "Спадчына"
https://elena15051979.wixsite.com/mysite
 

ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ

“Спадчына”

 


Куток гаспадыні
Прылады ткацтва
     
Матавіла – прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы.


Сукала – прылада  для намотвання нітак на цэўкі.

Кросны – гэта  ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах.
 
Бёрды – ткацкая прылада, што служыць для прыбівання ўтку ў кроснах. Прамавугольная рама (шырынёй 40 – 50 см. і больш выш. 15 -18 см.) з устаўленымі і замацаванымі пласцінкамі (трасцінкамі) з тонкай (1мм) асінавай ці кляновай лучынкі. У 20 ст. бёрды пачалі рабіць з металічнымі пласцінкамі. Для ткання бёрда ўстаўлялася ў набіліцы. Для вырабу суцэльных  посцілак выкарыстоўвалі бёрду да 1,5 м шырынёй. Бёрда для ткацтва рагож рабілі з дубовых пласцінак з вочкамі пасярэдзіне.

 
Верацяно – прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пенькі. У старажытныя часы верацяном служыла драўляная, крыху завостраная палачка, пазней – конусападобная палачка даўжынёй 20 – 30 см. З завостраным верхам, патоўшчаным нізам. Верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш. На вытачаных вераценах дзеля зручнасці і як аздабленне наразалі кольцы – паглыбленні. 


Дошка для мыцця бялізны 

Качалка  –  драўляны  выраб прызначаны для прасавання бялізны, адзення. На круглую качаку накручвалі прадмет (бялізну, адзенне), клалі на стол, зверху – качалку з рабрыстай паверхняй і качалі.

Начоўкі (Ночвы) – карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Прызначана для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты, мяса дя каўбас. Выдзёўбвалі цяслой з ліпы, асіны.


Нацыянальнае адзенне беларусаў
Народнае ткацтва і вышыўка.


Ложак – прадмет  мэблі, прызначаны для адпачынку ў гарызантальным становішчы. Ложак звычайна размяшчаецца ў спальні, дзе складае аснову інтэр'еру.


Ручнік – кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння. шырыня яго вар’іравалася ад 25 да 40 сантыметраў, даўжыня ад 1 да 4 мераў.


Посцілка – узорыстатканы выраб утылітарнага, дэкаратыўнага, а ў мінулым і абрадавага прызначэння. Посцілкай засцілаюць ложак, ёю накрываліся, яе вешалі на сцяну для ўпрыгожвання інтэр’ера сялянскай хаты. Посцілкай засцілалі выязныя сані і вазы, клалі маладым у ногі ў час благаславення іх у вясельным абрадзе, лічылі важнай часткай пасагу маладой. Грубатканую посцілку называюць радзюшкай. Традзіцыйныя посцілкі ткалі у 3-4 ніці або перабіранай (“на птужкі”, “на матузы”) ці шматнітовай тэхнікай ткацтва. Паводле формы прамавугольныя (1.5-2.3м даўжыні, 0,9-1,5 м шыріні) з двух (рэдка аднаго)кавалкаў тканіны з ільнягых нітак. У наш час посцілка ўвайшла ў інтэр’ер гарадской кватэры і вясковай хаты. Іх вырабляюць на фабрыках  мастацкіх вырабаў, а таксама па-ранейшаму ткуць на кроснах. У мастацкім афармленні найбольш характэрныя кампазіцыі з геаметрычных форм арнаменту са спалучэннем двух колераў (жоўта-чорны, бела-чорны, вохрыста-чорны, малінава-чорны, бела-карычневы.) 
 

Фіранкі – выраб з тканіны для завешвання і ўпрыгожвання акон. У сялянскім побыце вядомы з канца 19 ст. Фіранкі аздаблялі вышыўкай, натыканнем, набойкай, фальбонаю. Пашыраны былі фіранкі, аздобленыя выцінанкамі, а таксама маляваныя. Узорыстыя фіранкі разам з ручнікамі, абрусамі і посцілкамі ўваходзілі ў пасаг маладой. Бытуюць і ў наш час.
 

Сурвэтка – узорыста тканы, вязаны, вышыты выраб з лёну, бавоўны для ўпрыгожвання жылога інтэр’еру. Форма сурвэткі разнастайная: прамавугольная, квадратная, круглая, многавугольная.
 


Абрус – настольнік, тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала. Лакальная назва скацерка. Абавязковы атрыбут традыцыйна сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў. Абрус (даўжыня 1,5 – 2 м., шырыня – 1 - 1,5 м.) звычайна складаўся з адной або дзвюх сшытых полак ільняной даматканай матэрыі. Абрус упрыгожвалі вышываным, набіваным арнаментам, аплікацыяй, карункамі, махрамі. Ім накрывалі стол на Каляды, Вялікдзень і іншыя святы, уваходзіў у пасаг нявесты.

                                                                  Ганчарныя вырабы
 
Збан – ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам – ручкай.
Посуд 
 
Лыжка — сталовы прыбор, аддалена нагадвае невялікую лапатку ў выглядзе невялікай плоскай пасудзіны (чэрпала), злучанай перамычкай з трымалам (дзяржальніца). Выкарыстоўваецца для зачэрпвання і пераносу (напрыклад, у рот пры ежы) вадкай або напаўвадкай ежы, такі, як суп


                                              Куток гаспадара
 
Лучковая піла з вузкім палатном (шырыня не больш 10 мм) і дробнымі зуб'ямі вышынёй да 4 мм можа спатрэбіцца для крывалінейнага пілавання.
 
Малаток — прылада працы, якая выкарыстоўваецца для нанясення ўдараў пры коўцы металу, разбіванні камянёў, забіванні цвікоў і інш. Адзін з найбольш старажытных інструментаў, якія прымяняюцца чалавекам.

 

Завесы на дзвярное палатно.

Нажніцы спружынныя - прылада для стрыжкі авечак. Дзве жалезныя пласціны з асеметрычна заточанымі краямі (лязом).

Піла — інструмент са мноствам разцоў (звычайна зубоў) для разразання (распілоўкі) розных матэрыялаў (драўніны, металу, пластыку, каменю і іншых).


Дзякуй, што зазірнулі ў наш 
віртуальны музей.
Спадзяёмся, што вы яшчэ не аднойчы прыйдзеце да нас у госці!
Да новых сустрэч!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.